|
|
священник Александр Шрамко
|
|
|
| Блог у Нашай Ніве |
[25 Aug 2007|04:57pm] |
Усход-Захад-Усход Сейчас не успеваю, но что-то аналогичное с теми же фотографиями напишу и по-русски. С наступающим воскресным днем! С памятью прп. Максима Исповедника и днем чествования Минской иконы Божией Матери!
|
|
| Блог на Нашай Ніве |
[15 Jul 2007|08:24am] |
[ Error: Irreparable invalid markup ('<a >') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <a href="http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=10232">Ці станеш брату на галаву?</a>
Об истории отношений православных и католиков в Беларуси по образу тех же птенцов в лампадке:)
|
|
| Падзея |
[27 Sep 2004|03:32pm] |
Сёння стаў сьвятаром айцец Яўген, у ЖЖ - new_cat. Віншуем яго шчыра!
|
|
| Сёньня |
[06 Aug 2004|12:31am] |
|
актывацыя
|
|
|
[08 Jul 2004|12:32am] |
|
Ну вось.. зараз і я да сваіх у Крым...
|
|
| Са сьвятам! |
[20 Jun 2004|12:16am] |
|
Віншую ўсех праваслаўных з Днём усех беларускіх сьвятых!
|
|
| Са сьвятам! |
[05 Jun 2004|12:06am] |
Дзень памяці сьвятой маці нашай прападобнай Еўфрасіньні Полацкай.
Але нават ёй у кафедральным саборы, ня гледзячы на пастанову Сінода, ёй не служылі паліялей.
|
|
| Субота |
[22 May 2004|12:24am] |
10 Хіба ня верыш ты, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне? Словы, якія кажу Я вам, кажу не ад Сябе; Айцец, Які існы ўва Мне, Ён творыць дзеі. 11 Верце Мне, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне; а калі ня так, дык верце Мне па самых дзеях. 12 Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, дзеі, якія твару Я, і Ён створыць, і болей за іх створыць; бо Я да Айца Майго іду. 13 І калі чаго папросіце ў Айца ў імя Маё, дык зраблю, хай праславіцца Айцец у Сыне; 14 калі чаго папросіце ў імя Маё, я тое зраблю. 15 Калі любіце Мяне, захавайце Мае запаведзі, 16 і Я ўмалю Айца, і дасьць вам другога Суцешніка, хай будзе з вамі вавек, 17 Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і ня ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі існы, і ў вас будзе. 18 Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас; 19 яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце. 20 У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. 21 Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне; а хто любіць Мяне, той палюбіцца Айцу Майму, і Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам. (Ян.14:10-21)
Гасподзь абяцаў веруючым у Яго, што яны ня проста паўтарыць падобнае на Яго дзеі. А стварыць больш... А чаму? Гэта важна – “бо Я да Айца Майго іду”. Гасподзь не прыйшоў, каб “пабыць” чалавекам. Ён застаецца з намі праз нас. Мы павінны працягнуць Ягонае жыцьцё на зямлі “да сканчэньня веку”. Айцец праслаўляецца ў Сыне, а Сын праслаўляецца праз вернікаў, якія прымаюць Духа Сьвятога, Духа праўды, “Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго”. А мы бачым, павінны бачыць... Калі не атрымліваецца бачыць, нешта мы робім не тое. Што менавіта? Гасподзь адказвае: “Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне; а хто любіць Мяне, той палюбіцца Айцу Майму, і Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам”. Сам гэта і ёсьць пабачыць яго праз Духа. Мы павінны захаваць запаведзі – вось што... Але гэта толькі пачатак... Праз гэту любоў да Яго, праз захаваньне запаведзей мы здалеем бачыць і тварыць тое, што нават ня можам уявіць сабе. Не пабаімся ісьці наперад?
|
|
|
[20 May 2004|12:24am] |
|
З надыходзячым сьвятам Узьнясеньня Гасподня!
|
|
| Адданьне Пасхи |
[20 May 2004|12:17am] |
36 пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла. Сказаўшы гэта, Ісус адыйшоў і зьнік ад іх. 37 Столькі цудаў утварыў Ён перад імі, і яны ня веравалі ў Яго, 38 хай збудзецца слова Ісаі прарока: Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас? і каму адкрылася сіла Гасподняя? 39 Таму не маглі яны вераваць, што як яшчэ сказаў Ісая, 40 "народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх". 41 Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і казаў пра Яго. 42 Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі; 43 бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую. 44 А Ісус абвясьціў, сказаўшы: хто ў Мяне веруе, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне; 45 і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне. 46 Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры. 47 І калі хто пачуе Мае словы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, а выратаваць сьвет. (Иоан.12:36-47)
Як гэтыя словы падыходзяць да адданьня сьвята Пасхі! Адчуваецца смутак.. Смутак за тое, што мы забудзем гэты цуд, гэтых “столькі цудаў”, якія ён утварыў перад намі. Хіба мала нам? Хіба ня бачылі сьвятло? А мы ўся роўна не жадаем верыць, і нам не адкрываецца сіла Гасподняя. А таму, што няма гэтай сілы, мы яшчэ меней верым. Пагасла для нас сьвятло Пасхі...І забыліся мы, і пакаціліся ў цемру... ."народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх". Хіба гэта не для нас, апутаных жыцьцёвымі абставінамі, шукаючых тое, што мы больш любім – славу чалавечую. А калі веруем, то саромеемся, бо палохаемся быць адлучнымі ад “сінагогі”, ад сьвету гэтага. За тое падаецца такая надзея, што, ня гледзячы на ўсё гэта, Ён не зьбіраецца нас судзіць. Бо прыйшоў нас выратаваць. І будзе спрабаваць яшчэ і яшчэ... А мы? Мы застанемся абыякавымі у адказ на гэту любоў? Хіба аднойчы не варухнецца моцна і беззваротна наша сэрца?
|
|
| Чытаньне ў аўторак |
[19 May 2004|12:26am] |
19 І, узяўшы яго, прывялі ў аэрапаг і казалі: ці можам мы ведаць, што гэта за новае вучэньне, якое ты прапаведуеш? 20 Бо нешта дзіўнае ўкладваеш ты ў вушы нашыя; таму хочам ведаць, што гэта такое? 21 А ўсе Афіняне і аселеныя ў іх чужынцы нічым так ахвотна не займалі час, як тым, каб гаварыць або слухаць што-небудзь новае. 22 І Павал, стаўшы сярод аэрапага, сказаў: Афіняне! з усяго бачу я, што вы неяк адмыслова набожныя. 23 Бо, прыходзячы і аглядаючы вашыя сьвятыні, я знайшоў і ахвярнік, на якім напісана: "невядомаму Богу". Вось Яго, Якога вы, ня ведаючы, шукаеце, я прапаведую вам: 24 Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Ён, будучы Госпадам неба і зямлі, не ў рукатворных храмах жыве 25 і не вымагае служэньня рук чалавечых, быццам маючы ў нечым патрэбу, а Сам дае ўсяму жыцьцё і дыханьне і ўсё. 26 З адной крыві Ён вывеў увесь род чалавечы, каб жыў ён на ўсім улоньні зямлі, назначыўшы наперад вызначаныя часіны і межы іхнія пражываньню, 27 каб яны шукалі Бога, ці не адчуюць Яго, і ці ня знойдуць, хоць Ён і не далёка ад кожнага з нас: 28 бо мы Ім жывём і рухаемся і існуем, як і некаторыя з вашых паэтаў казалі: "мы Ягоныя і род". (Дзеі.17:19-28)
Апостал Павал у Афінах... І ён нават “узрушыўся духам, убачыўшы гэты горад поўны ідалаў”. Здавалася б, што людзей гэтага горада нічым ужо не зьдзівіш – яны шмат што бачылі і чулі, асабліва ў тым, што тычыцца вучэньняў і рэлігій. Але чаму яны самі знаходзяць Паўла і патрабуюць, каб ён ім распавёў, “што гэта за новае вучэньне, якое ты прапаведуеш?” Адкуль такая зацікаўленасьць? Тут жа мы чытаем, што справа ў тым, што Афіняне “нічым так ахвотна не займалі час, як тым, каб гаварыць або слухаць што-небудзь новае”. У гэтых словах адчуваецца яўная іронія, але гэта не здымае пытаньня – няхай нават і мітусьлівая, але ж прага даведацца пра нешта новае існавала. І патрабавала адказу. І Павал цярпліва адказвае, шукаючы адпаведныя словы, каб гэтыя людзі, збалаваныя рознымі спрэчкамі і разважаньнямі, нешта зразумелі і адчулі. Якія з гэтага ўсяго высновы? 1.Ёсьць людзі якія пачынаюць свой шлях да Бога з не зусім сурьёзнага жаданьня пазабаўляць свой розум, ці проста з нагоды паспрачацца. 2.Гэтая прага да пошукаў новага і новага мае свае глыбокія карані, аб якіх даволі часта чалавек сам і ня ведае – яна пазыходзіць ад неўсьвядомленага адчуваньня, што ўсё тое, што было дагэтуль – гэта “не новае”, што самае галоўнае ты яшчэ ня ведаеш. 3.Таму гэтая прага павінна быць вартай нашай увагі. Нельга лічыць, што калі чалавек пытаецца нават проста са смутку, то можна яго праігнараваць. Тым больш нельга крыўдаваць на тое, што дарагімі для нас рэчамі, жадаюць амаль што толькі разагнаць смутак. Апостал Павал, які узрушыўся духам ад колькасьці ідалаў, зьнешне застаецца спакойным і кажа: Афіняне! з усяго бачу я, што вы неяк адмыслова набожныя.Бо, прыходзячы і аглядаючы вашыя сьвятыні, я знайшоў і ахвярнік, на якім напісана: "невядомаму Богу". Вось Яго, Якога вы, ня ведаючы, шукаеце, я прапаведую вам”. Як бачым, ён нават праз тых самых ідалаў і пачынае весьці да думкі пра Адзінага Сапраўднага Бога. І не палохаецца ад “кашчунства” такога своеасаблівага шляху разважаньняў. Няхай размова пачынаецца пра ідала “невядомаму богу”, але яна прыйдзе да разуменьня і сапраўды дагэтуль невядомага Бога, .якога так прагне сэрца кожнага чалавека. Няхай пачынаецца з “набожнасьці”, а канчаецца верай.
|
|
| Вітаю Вас, сябры, на гэтай беларускай старонцы майго Жывога Журнала! |
[18 May 2004|10:46pm] |
Гэты журнал priest_al не прызначаны дубліраваць, хоць і нават на іншай мове, ужо даўно існуючы журнал priestal, але будзе проста менавіта іншай старонкай, куды я зьбіраюся заносіць тое, што пішу на беларускай мове. Думаю, што так будзе больш зручна і для мяне, і для разнамоўных фрэндаў. .Ці будзе гэта журнал і некалькі іншага чалавека? Шчыра кажучы, мне самаму гэта цікава. Пабачым, карацей, што атрымаецца.
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
|
|
|
|